Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Virus Spartovy/На жаль, Ціманоўская пацвердзіла статус аўтсайдаркі паўфіналу ЧС на двухсотметроўцы – увогуле стала апошняй з пратэстным вынікам
Відэа

На жаль, Ціманоўская пацвердзіла статус аўтсайдаркі паўфіналу ЧС на двухсотметроўцы – увогуле стала апошняй з пратэстным вынікам

Але турнір для беларускі не скончыўся.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
24 жніўня, 21:37
2
На жаль, Ціманоўская пацвердзіла статус аўтсайдаркі паўфіналу ЧС на двухсотметроўцы – увогуле стала апошняй з пратэстным вынікам

24 жніўня беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая на пачатку месяца атрымала права выступаць за зборную Польшчы, прабяжала ў паўфінале чэмпіянату свету ў Будапешце на 200 метрах. Нагадаем, напярэдадні беларуска здолела прайсці кваліфікацыю з вынікам 22,88 секунды пры асабістым рэкордзе 22,75.

З кожнага з трох забегаў паўфінала ў фінал траплялі першыя два месцы плюс дзве атлеткі з найлепшым часам у агульным заліку па-за межамі топ-6. Ціманоўская выходзіла на старт аўтсайдаркай. Толькі дзве спартсменкі мелі найгоршы персанальны рэкорд - нідэрландка Таша Юія (22,77) і прадстаўніца Грэцыі Палыніка Эманаўліду (22,88).

На жаль, сенсацыі не адбылося: Ціманоўская стала апошняй у сваім забегу і ў агульным заліку з вынікам 23,34 секунды. Сумнавядомы набор лічбаў – праз артыкул 23.34 КаАП рэжыму Лукашэнкі пра быццам бы парушэнне правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў пад рэпрэсіі трапілі тысячы беларусаў.

Адзначым, што нават калі б Ціманоўская паўтарыла свой персанальны рэкорд 22,75 секунды, гэтага б не хапіла для праходу ў фінал. Каб трапіць у вырашальны забег, трэба было адолець дыстанцыю за 22,30 секунды – з такім часам туды апошняй кваліфікавалася прадстаўніца Багамаў Антанік Стрэшан. Вось як пакуль выглядае старт-ліст фінала, які адбудзецца ў пятніцу:

Але выступ Крысціны Ціманоўскай на чэмпіянаце свету не скончыўся. Таксама ў пятніцу беларуска возьме ўдзел у эстафеце 4х100 метраў. Пачатак кваліфікацыйнага забегу – 21:10 па беларускім часе.

Іншыя пасты блога

Усе пасты