Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Virus Spartovy/Ціманоўская ўсё ж трапiла ў фiнал ЧС – дапамаглi польскiя партнёркi, хаця адна ледзь усё не правалiла

Ціманоўская ўсё ж трапiла ў фiнал ЧС – дапамаглi польскiя партнёркi, хаця адна ледзь усё не правалiла

Абышлося.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Сабiна Алiева
25 жніўня, 21:30
1
Ціманоўская ўсё ж трапiла ў фiнал ЧС – дапамаглi польскiя партнёркi, хаця адна ледзь усё не правалiла

Беларуска Крысціна Ціманоўская усё ж трапіла ў фінал чэмпіяната свету па лёгкай атлетыцы. Першыя дзве спробы, асабiстыя на 100 i 200 метрах, аказалiся няўдалымi, хаця i вялiкiх чаканняў там не было.

Апошняя спроба была ў складзе зборнай Польшчы ў эстафеце 4х100 м. Цiманоўская бегла другi этап, а стартавала Пiя Скрыжоўска. Яна ледзь не правалiлася – падчас першай спробы старту арбiтры зафіксавалi з боку полькi парушэнне працэдуры старту. Але ж абышлося – польская зборная атрымала не чырвоную, а толькi жоўтую картку.

З другой спробы забег адбыўся – у вынiку Скрыжоўска, Цiманоўская, Магдалена Сцефановiч i Ева Свобада дабраліся да фінішу пятымі з паказчыкам 42,65 секунды. Для польскай каманды ён стаў найлепшым ў сезоне.

Гэтага хапiла – з кожнага з двух адборачных забегаў далей выходзiлi тройкi прызёраў, а яшчэ дзве каманды дабiралi па чыстым часе, i польская зборная трапiла ў iх лiк, забраўшы восьмую з васьмi пуцёвак у фiнал. Ён запланаваны на 26 жнiўня ў 22:50 па беларускiм часе.

Іншыя пасты блога

Усе пасты